Сцяг Пятніца, 22 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 чэрвеня 2019, 18:10

Беларускія пяціборцы заваявалі серабро на юніёрскім ЧЕ ў Польшчы

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія пяціборцы Мікіта Гарнастаеў і Кацярына Сукора заваявалі сярэбраны медаль у змешанай эстафеце на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы ў Джонкаве (Польшча), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У ходзе выступлення наш дуэт упэўнена ўваходзіў у лік лідараў, а ў адным з відаў праграмы - верхавой яздзе заняў першае месца. У выніку Мікіта Гарнастаеў і Кацярына Сукора набралі 1393 ачкі. Першае месца занялі Пеле Юбел і Рэбека Лангрэр з Германіі - 1408 балаў. Бронзавыя медалі ў Олівера Мюлера і Джорджыі Хенем з Вялікабрытаніі - 1375 ачкоў.

На кантынентальным форуме будуць разыграны медалі ў індывідуальным заліку ў юнакоў і дзяўчат.

Польскі Джонкаў у ліпені таксама прыме юніёрскі чэмпіянат свету па сучасным пяцібор'і.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі