Фота НАК
24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсменкі сталі сярэбранымі прызёрамі чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіць у Італіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.
Другі рэзультат у фінале на дыстанцыі 500 м у жаночай каноэ-чацвёрцы паказалі Ангеліна Барданоўская, Вікторыя Несцярэнка, Вольга Клімава і Лізавета Прымак. Беларускі ўступілі толькі саперніцам з Венгрыі, тройку замкнулі прадстаўніцы Кітая.
У вырашальным заездзе мужчынскіх байдарак-двоек нашы Уладзіслаў Кравец і Дзмітрый Натынчык спыніліся за крок ад подыума, у гэтым жа відзе праграмы Іна Саўчук і Уладзіслава Скрыганава занялі сёмае месца.-0-
