Фота з архіва
28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У гандбольнай Лізе чэмпіёнаў завяршыліся паядынкі дзявятага тура групавога раўнда, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У групе В польская "Вісла" з Плоцка перайграла на выездзе французскі "Пары Сен-Жэрмен" з мінімальнай перавагай - 30:29. Свой другі мяч у гэтым сезоне ЛЧ закінуў беларускі легіянер польскага клуба Кірыл Самойла. Аўтсайдар турніру харвацкі "Заграб" пацярпеў дзявятае паражэнне, прайграўшы ў Сегедзе венгерскаму "Піку" з вынікам 26:32. Беларускі разыгрываючы харвацкага клуба Ігар Бяляўскі вызначыўся сем разоў і давёў свой бамбардзірскі лік да 40 мячоў, левы крайні Станіслаў Садоўскі двойчы паразіў вароты сапернікаў, і цяпер у яго актыве 10 закінутых мячоў. Дацкі "Гудме" прайграў на сваёй арэне іспанскай "Барселоне" - 28:41. Лідар групы нямецкі "Магдэбург" выйграў дзявяты паядынак запар, перамогшы ў паўночнамакедонскай Бітале мясцовы клуб "Еўрафарм Пелістэр" - 31:26. Становішча каманд пасля 9 тураў: "Магдэбург" - 18 ачкоў, "Барселона" - 16, "Вісла" - 12, "Пік" - 10, "Пары Сен-Жэрмен" - 6, "Гудме" - 6, "Еўрафарм Пелістэр" - 4, "Заграб" - 0.
У групе А польскі "Кельцэ" адолеў у сябе дома бухарэсцкае "Дынама" з розніцай на два галы - 34:32. беларускі лінейны гаспадароў Арцём Каралёк закінуў свой 38-ы мяч у гэтым сезоне чэмпіёнскай Лігі. Дацкі "Ольбарг" перамог на сваёй арэне французскі "Нант" - 31:24. Лідары гэтай групы гандбалісты "Берліна" сваю дзявятую вікторыю запар здабылі ў дамашнім паядынку з венгерскім "Веспрэмам" - 38:34. У партугальскай сталіцы лісабонскі "Спортынг" разграміў нарвежскі "Кольстад" - 44:31. Становішча каманд: "Берлін" - 18 ачкоў, "Ольбарг" - 15, "Веспрэм" - 10, "Спортынг" - 10, "Нант" - 8, "Кельцэ" - 7, "Кольстад" - 2, "Дынама" - 2.
Папярэдні этап чэмпіёнскай Лігі завершыцца 12 сакавіка 2026 года, пасля чаго па дзве лепшыя каманды з кожнай групы атрымаюць прамыя пуцёўкі ў чвэрцьфінал. Клубы, якія зоймуць 3-6-я месцы, правядуць стыкавыя паядынкі за выхад у 1/4 фіналу. Вырашальны этап ЛЧ пройдзе 13-14 чэрвеня ў Кёльне. У мінулым сезоне гандбалісты "Магдэбурга" пяты раз заваявалі Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў, абыграўшы ў фінале "Берлін" з лікам 32:26. Часцей за іншых гэты трафей выйгравалі гандбалісты "Барселоны", у актыве якіх 12 перамог. Мінскі СКА тройчы станавіўся пераможцам галоўнага кантынентальнага клубнага турніру (1987, 1989, 1990).-0-