Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 снежня 2019, 11:26

Беларускія гандбалісты сталі пераможцамі турніру ў Польшчы

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты зборнай Беларусі сталі пераможцамі міжнароднага турніру ў польскім Тарнуве, выйграўшы ўсе тры матчы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сваім заключным паядынку беларусы перайгралі зборную Польшчы з мінімальнай перавагай у ліку - 25:24 (15:11). У складзе беларускай дружыны самым выніковым аказаўся Мікіта Вайлупаў, які закінуў восем мячоў.

На старце турніру падапечныя Юрыя Шаўцова перамаглі каманду Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў (31:24), а затым абыгралі другую зборную Іспаніі (30:26).

Падагульняючае становішча: Беларусь - 6 ачкоў, Іспанія - 4, Польшча - 2, ААЭ - 0.

Беларусы вяртаюцца ў Мінск і прадоўжаць падрыхтоўку да чэмпіянату Еўропы-2020, на які адправяцца 7 студзеня.

Матчы фінальнай стадыі 14-га мужчынскага чэмпіянату Еўропы пройдуць з 9 па 26 студзеня на арэнах Аўстрыі, Нарвегіі і Швецыі. Беларуская зборная на першым этапе ў аўстрыйскім Грацы будзе гуляць у групе А з камандамі Сербіі, Чарнагорыі і Харватыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі