Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 лістапада 2024, 16:49

Беларускія футбалісты згулялі ўнічыю з сербамі ў кваліфікацыі юніёрскага ЧЕ

 

Фота з архіва
Фота з архіва
13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты юніёрскай зборнай Беларусі (U-19) згулялі ўнічыю на старце адборачнага турніру першынства Еўропы 2025 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым паядынку кваліфікацыйнай групы 13 у сербскім горадзе Сісак беларусы сустракаліся з сербамі, і ўжо на 4-й мінуце форвард гаспадароў турніру Міхайла Цветкавіч адкрыў лік. Аднак беларускія футбалісты не збіраліся здавацца і пасля перапынку змаглі двойчы паразіць вароты сапернікаў. На 52-й мінуце сустрэчы Цімафей Сіманенка зраўнаваў рэзультат, а яшчэ праз 20 мінут Эрых Міканавіч вывеў беларусаў наперад. Аднак утрымаць перамогу не ўдалося: за 5 мінут да заканчэння гульні Лука Джорджавіч устанавіў канчатковы лік - 2:2.

Наступным сапернікам каманды Віталя Паўлава 16 лістапада будуць харвацкія футбалісты, а 19 лістапада ў заключным матчы беларуская дружына згуляе з равеснікамі з Арменіі. У элітны раўнд еўракваліфікацыі выходзяць па дзве лепшыя каманды з 13 груп, а таксама лепшая са зборных, якія занялі трэція месцы.

Ужо вядомы сем удзельнікаў элітнага адбору: Чэхія, Славакія, Польшча, Фінляндыя, Люксембург, Партугалія, Турцыя. Па выніках кваліфікацыі ў фінальную стадыю выйдуць сем каманд, якія далучацца да гаспадароў фіналу - румынаў. Вырашальны этап юніёрскага кантынентальнага першынства пройдзе з 13 па 26 чэрвеня 2025 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі