Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 лістапада 2024, 09:12

Беларускія футбалісты згулялі ўнічыю з балгарамі ў Лізе нацый

Фота АБФФ
Фота АБФФ
19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты зборнай Беларусі нічыёй завяршылі выступленне ў Лізе нацый УЕФА, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сваім апошнім паядынку групы С3 у Сафіі беларусы разышліся мірам з балгарамі - 1:1. Госці пачалі сустрэчу вельмі нервова, адразу дапусцілі некалькі памылак у абароне і на 13-й мінуце Васіл Панаётаў вывеў гаспадароў наперад. Беларускія футбалісты паступова прыйшлі ў сябе і сталі трывожыць абаронцаў і варатара балгар, але да перапынку адыграцца не ўдалося. У другой палавіне матчу беларусы ўсё ж змаглі выраўнаваць становішча - на 70-й мінуце вызначыўся Юрый Кавалёў, які выйшаў на замену. У далейшым госці стварылі яшчэ нямала галявых момантаў, але вырваць перамогу не атрымалася. У першым крузе сапернікі таксама згулялі - 0:0. Рэзультаты астатніх гульняў падапечных Карласа Алоса ў Лізе нацый: Беларусь - Люксембург - 1:0 і 1:1, Беларусь - Паўночная Ірландыя - 0:0 і 0:2.

Першае месца і прамую пуцёўку ў лігу В заваявалі паўночнаірландцы, якія ў гасцявым паядынку 6-га тура згулялі ўнічыю з Люксембургам - 2:2. Балгары згуляюць у стыкавых паядынках з адной з каманд, якая зойме 3-е месца ў адным з квартэтаў лігі В. Падагульняючае становішча: Паўночная Ірландыя - 11 ачкоў, Балгарыя - 9, Беларусь - 7, Люксембург - 3.  

Жараб'ёўка стыкавых матчаў адбудзецца 22 лістапада, а самі сустрэчы пройдуць 20-23 сакавіка 2025 года.-0-  
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі