Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 кастрычніка 2024, 12:17

Беларускія футбалісткі згуляюць з чэшкамі ў кваліфікацыі жаночага чэмпіянату Еўропы

Фота з архіва
Фота з архіва
25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая зборная Беларусі правядзе сёння першы стыкавы матч кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы - 2025, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сённяшні матч у Харватыі пачнецца ў 21.30 і будзе паказаны ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". Гэту гульню будзе судзіць швейцарская брыгада арбітраў на чале з Дэзірэ Грундбахер. Другі стыкавы матч пройдзе 29 кастрычніка.

На шляху да гэтых сустрэч зборная Беларусі заняла першае месца ў кваліфікацыйнай групе С1, а каманда Чэхіі фінішавала чацвёртай у квартэце А2. Раней жаночыя зборныя Беларусі і Чэхіі сустракаліся шэсць разоў, і ва ўсіх гульнях чэшкі перамагалі. Калі цяпер падапечныя Юрыя Малеева па суме дзвюх сустрэч адолеюць чэшак, то паспрачаюцца за выхад у фінальную стадыю з пераможцам пары Партугалія - Азербайджан. Сустрэчы другога раўнда пройдуць з 27 лістапада па 3 снежня, пасля гэтага вызначацца ўсе 16 удзельнікаў жаночага Еўра-2025.

Цяпер вядомы дзевяць з іх: дзеючы чэмпіён Старога Свету Англія, а таксама Нідэрланды, Данія, Германія, Ісландыя, Іспанія, Італія, Францыя і Швейцарыя. Фінальная стадыя 14-га па ліку жаночага кантынентальнага першынства пройдзе 2-27 ліпеня 2025 года на футбольных арэнах Швейцарыі. У вырашальным паядынку мінулага ЧЕ яго гаспадыні англічанкі адолелі ў дадатковы час нямецкіх футбалістак з лікам 2:1. Зборная Германіі восем разоў станавілася чэмпіёнам Еўропы, два тытулы ў нарвежак, па адным у каманд Англіі, Швецыі і Нідэрландаў. Беларускія футбалісткі яшчэ ні разу не выходзілі ў фінальную частку ЧЕ.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі