Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 жніўня 2025, 12:15

Беларускія футбалісткі стартуюць у кваліфікацыі жаночай Лігі чэмпіёнаў

Фота з архіва
Фота з архіва
27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два беларускія клубы выступяць у адборачным этапе новага сезона жаночай Лігі чэмпіёнаў па футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння пяціразовыя чэмпіёнкі Беларусі футбалісткі сталічнага "Дынама-БДУФК" у паўфінале кваліфікацыйнага раўнда сустрэнуцца ў албанскім горадзе Шкодэр з мясцовым клубам "Влазнія" (пачатак гульні ў 20.00). У выпадку перамогі падапечныя Юрыя Малеева 30 жніўня згуляюць з пераможцам матчу паміж венгерскім "Ферэнцварашам" з Будапешта і клубам "Расінг Юніён" з Люксембурга.

Сярэбраны прызёр беларускага чэмпіянату "Мінск" 30 жніўня згуляе ў Вене з пераможцам сённяшняга матчу паміж шатландскім "Глазга Сіці" і венскай "Аустрыяй".

Сустрэчы трэцяга адборачнага этапу пройдуць 11 і 18 верасня, іх пераможцы трапяць у агульны этап жаночай Лігі чэмпіёнаў. Без кваліфікацыі там выступяць дзеючы трыумфатар лонданскі "Арсенал", а таксама яшчэ адзін прадстаўнік брытанскай сталіцы "Чэлсі", французскія "Ліён" і "Пары Сен-Жэрмен", нямецкія "Баварыя" (Мюнхен) і "Вольфсбург", італьянскі "Ювентус" (Турын), іспанская "Барселона", партугальская "Бенфіка" (Лісабон). Беларускія каманды яшчэ ні разу не траплялі ў асноўную стадыю жаночай Лігі чэмпіёнаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі