29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У харвацкім Осіеку прадаўжаецца чэмпіянат Еўропы па кулявой стральбе 2024 года з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У сераду жанчыны вызначалі мацнейшых у стральбе з пісталета з 25 метраў. Удзел у спаборніцтвах прынялі 58 дзяўчат, у тым ліку трое беларусак. У кваліфікацыі наша Аліна Несцяровіч замкнула трыццатку, Зоя Дасько паказала 14-ы вынік, а Аляксандра Пятрова набрала 583 балы з 600 магчымых і з сёмага месца кваліфікавалася ў фінал. На вырашальным этапе наша спартсменка пратрымалася практычна да самага канца і ў выніку заняла трэцюю пазіцыю. Звання чэмпіёнкі Еўропы ўдастоілася Каміль Еджаеўскі з Францыі, немка Дарын Венекамп - другая. Бронза кантынентальнага форуму стала для беларускай каманды першым медалём на турніры.
Дысцыпліна "стральба з пісталета на 25 метраў" з'яўляецца алімпійскай - згодна з рэгламентам, ліцэнзіі на Гульні-2024 павінны былі атрымаць дзве лепшыя ўдзельніцы ў гэтым практыкаванні, якія яшчэ не заваявалі іх па выніках папярэдніх стартаў цыкла. Паколькі ўладальніца серабра з Германіі ўжо мае пуцёўку, а Францыя як краіна-гаспадыня браніруе квоту ў гэтым відзе, адна з ліцэнзій перайшла Пятровай. Напярэдадні такім жа чынам пуцёўку ў Парыж атрымала наша Дар'я Чупрыс, якая стала шостай у фінале ў стральбе з вінтоўкі з трох пазіцый.
Такім чынам, у актыве беларускай каманды па кулявой стральбе ўжо тры алімпійскія ліцэнзіі. Першую з іх на кваліфікацыйным турніры ў Бразіліі прынёс пісталетчык Уладзіслаў Дземеш. Квоты ў гэтым відзе спорту не з'яўляюцца імяннымі і могуць быць пераразмеркаваны па рашэнні трэнерскага штаба.-0-