Сцяг Панядзелак, 8 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 ліпеня 2025, 15:49

Беларуска Несцяровіч узяла серабро алімпійскага фестывалю ў стральбе з пісталета

Фота НАК
Фота НАК
22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Аліна Несцяровіч заваявала сярэбраную ўзнагароду Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю ў Скоп'і, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Наша спартсменка паднялася на подыум па выніках спаборніцтваў у стральбе з пнеўматычнага пісталета на 10 м. Несцяровіч набрала 375 ачкоў і заняла другое месца, уступіўшы толькі Эзгінур Цюркмен з Турцыі (378). Тройку лепшых замкнула іспанка Глорыя Санчэз (373).

Узнагарода Аліны стала для беларускай каманды другой на ЕЮАФ у Паўночнай Македоніі, на дзень раней Арсеній Ліванцоў заваяваў бронзу ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Далей 22 ліпеня ў Скоп'і будуць разыграны медалі ў стральбе з вінтоўкі сярод змешаных пар.-0-

Фота Дзяніса Касцючэнкі
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі