Фота з архіва
18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Нарвегіі Осла стартаваў фінал прэстыжнага міжнароднага турніру па хуткіх шахматах Champions Chess Tour 2024, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Удзел у спаборніцтвах прымаюць восем лепшых шахматыстаў па выніках чатырох анлайн-этапаў Тура чэмпіёнаў 2024 года, у лік мацнейшых трапіў і наш Дзяніс Лазавік. Асноўны раўнд фіналу ўяўляе сабой кругавы турнір, у якім шахматысты па разе гуляюць адзін супраць аднаго. У першы дзень адбыліся тры туры - Лазавік атрымаў перамогі над Максімам Ваш'е-Лагравам з Францыі і немцам Вінцэнтам Каймерам, а таксама згуляў унічыю з яшчэ адным французам Алірэза Фіруджа.
У паўфінал трапяць два лепшыя ігракі па выніках асноўнага раўнда. Шахматысты, якія занялі ў агульнай табліцы месцы з трэцяга па шостае, разыграюць два астатнія месцы на стадыі плэй-оф, а два ігракі з горшымі вынікамі пакінуць спаборніцтвы. У мінулым годзе Дзяніс Лазавік таксама быў удзельнікам фіналу Тура чэмпіёнаў, дзе стаў восьмым, а перамогу атрымаў нарвежац Магнус Карлсэн.-0-