Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 жніўня 2022, 10:20

БАТЭ вярнуўся на першае месца ў чэмпіянаце Беларусі па футболе

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ вярнуліся ў лідары чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гуляючы на полі "Барысаў-Арэны" з мазырскай "Славіяй", падапечныя Аляксандра Міхайлава ў кожным тайме забілі па два мячы. Да перапынку вызначыліся Уладзіслаў Малькевіч і Неманья Міліч, у другой палове сустрэчы трэці гол забіў Арцём Шуманскі, а незадоўга да фінальнага свістка паўабаронца гасцей зрэзаў мяч у свае вароты - 4:0 на карысць БАТЭ.

У сталічным дэрбі футбалісты "Дынама" на полі галоўнай спартыўнай арэны краіны атрымалі валявую вікторыю над "Мінскам" - 3:1. У самым пачатку першага тайма Уладзімір Хвашчынскі адкрыў лік, але гэты поспех быў адзіным для гасцей. Пасля перапынку дынамаўцы цалкам дамінавалі і вызначыліся тры разы: галявы дубль аформіў Іван Бахар, яшчэ адзін мяч у свой актыў запісаў Максім Швяцоў.

Рэзультаты іншых сустрэч 16-га тура: "Гомель" - "Арсенал" (Дзяржынск) - 4:1, "Днепр" (Магілёў) - "Белшына" (Бабруйск) - 4:3, "Слуцк" - "Іслач" (Мінскі раён) - 2:4, "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Нёман" (Гродна) - 2:2, "Віцебск" - "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 0:3. Матч паміж салігорскім "Шахцёрам" і брэсцкім "Дынама" перанесены на больш позні тэрмін.

Турнірнае становішча цяпер такое: БАТЭ (Барысаў) - 32 ачкі (16 матчаў), "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 31 (15), "Іслач" (Мінскі раён) - 31 (16), "Шахцёр" (Салігорск) - 30 (15), "Дынама" (Мінск) - 28 (14), "Мінск" - 26 (16), "Гомель" - 25 (16), "Славія" - 23 (16), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 21 (16), "Нёман" (Гродна) - 20 (15), "Слуцк" - 18 (16), "Белшына" (Бабруйск) - 17 (16), "Арсенал" (Дзяржынск) - 13 (16), "Віцебск" - 11 (16), "Днепр" (Магілёў) - 9 (16), "Дынама" (Брэст) - 7 (15).

Лідарам бамбардзірскай гонкі з'яўляецца Бабір Абдзіхолікаў ("Энергетык-БДУ"), у актыве якога 16 забітых мячоў.

У наступным туры сустракаюцца:

12 жніўня

"Тарпеда-БелАЗ" - "Энергетык-БДУ", "Нёман" - "Слуцк";

13 жніўня

"Іслач" - "Дынама" (Брэст), "Мінск" - "Віцебск", "Славія" - "Гомель";

14 жніўня

"Днепр" - "Шахцёр", БАТЭ - "Белшына", "Арсенал" - "Дынама" (Мінск).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі