Сцяг Чацвер, 26 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 кастрычніка 2020, 14:17

Аргкамітэт Гульняў у Токіа плануе скараціць расходы на $284 млн

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аргкамітэт Гульняў XXXII Алімпіяды ў Токіа прадставіў Міжнароднаму алімпійскаму камітэту (МАК) план спрашчэння фармату правядзення спаборніцтваў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Новыя меры дадуць магчымасць сэканоміць $284 млн. Аб гэтым заявіў генеральны сакратар аргкамітэта Тасіра Мута. Папярэдні план раней быў прадстаўлены камісіі МАК.

Японскі бок прапануе скараціць прысутнасць на Гульнях афіцыйных асоб з замежных дэлегацый і МАК на 10-15 працэнтаў. Прадугледжваецца таксама зменшыць расходы за кошт больш эканамічнага асвятлення спартыўных аб'ектаў.

На думку прадстаўнікоў аргкамітэта, Токіа пакажа прыклад арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў у "посткаранавірусную эпоху". Вядома, што былы прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ стане ганаровым галоўным саветнікам аргкамітэта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі