Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 мая 2021, 15:42

Арганізатары ЧС па хакеі прадставілі дызайн медалёў турніру

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аргкамітэт чэмпіянату свету па хакеі 2021 года ў Рызе прадставіў дызайн медалёў, якія атрымаюць пераможца і прызёры турніру. Такая інфармацыя змешчана на афіцыйным сайце Міжнароднай федэрацыі хакея( IIHF), паведамляе БЕЛТА.

На ўзнагародах - выява афіцыйнага лагатыпа чэмпіянату. Па краях указана назва і месца правядзення турніру. Дыяметр кожнага медаля складае 10 см, вага - большая за 400 г. Дызайн медалёў быў распрацаваны ў Латвіі, а іх чаканка была даверана манетнаму двару ў Нарвегіі.

"Мы хацелі выкарыстаць моцны і выразны хакейны сімвал у дызайне медалёў і вельмі задаволены вынікам. Не забылі і пра нацыянальны сімвал Латвіі, які будзе прадстаўлены на стужках, - сказаў кіраўнік аргкамітэта Эдгарс Бунцыс. - Цырымонія ўручэння медалёў - адзін з самых эмацыянальных момантаў на кожным спартыўным турніры. Праз 64 матчы мы даведаемся, якія каманды прывязуць гэтыя медалі дадому".

Нагадаем, што зборная Беларусі на чэмпіянаце свету згуляе ў групе з камандамі Расіі, Швецыі, Чэхіі, Швейцарыі, Славакіі, Даніі і Вялікабрытаніі.

Чэмпіянат свету пройдзе ў сталіцы Латвіі з 21 мая па 6 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі