Фота хакейнага клуба "Амур"
5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хабараўскі "Амур" абзавёўся несуцяшальным гістарычным дасягненнем у Кантынентальнай хакейнай лізе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У аўторак хабараўчане на родным лёдзе прайгралі омскаму "Авангарду" з лікам 1:2. Аўтарам адзінага дакладнага кідка за "тыграў" на 52-й мінуце сустрэчы стаў Яўген Грачоў, якому асісціраваў беларускі нападаючы Вячаслаў Грэцкі. Да сённяшняга паядынку хабараўскі клуб прайграў восем матчаў запар, не закінуўшы ў пяці апошніх ніводнай шайбы. Такім чынам, серыя "Амура" без галоў спынілася на адзнацы 358 мінут і 38 секунд - гэта горшы паказчык у гісторыі КХЛ. Папярэдні антырэкорд належаў маскоўскаму "Спартаку", які ў сезоне-2012/13 не мог вызначыцца на працягу 317 мінут і 2 секунд.
Паралельна ва Уладзівастоку мясцовы "Адмірал" сустракаўся з дзеючым уладальнікам Кубка Гагарына "Металургам". Асноўны час закончыўся ўнічыю 2:2, а ў авертайме перамогу ўральцам прынёс Люк Джонсан, які аформіў у гэтым матчы дубль. У складзе каманды з Магнітагорска на лёд выходзілі двое беларускіх абаронцаў - Уладзіслаў Яроменка адыграў больш за 17 мінут, Даніла Паліўка - 14 з паловай, але абодва хакеісты рэзультатыўнымі баламі не вызначыліся. "Металург" спыніў серыю з трох паражэнняў, з 23 ачкамі "лісы" займаюць шостае месца ў табліцы Усходняй канферэнцыі.-0-