21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнцкі спартыўны клуб за апошнія пяць гадоў прыняў удзел у арганізацыі і правядзенні больш як 200 рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў і маштабных спартыўных праектаў. Аб гэтым паведаміў старшыня цэнтральнага савета клуба Дзмітрый Лукашэнка на агульным сходзе арганізацыі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
З 2021 года рэалізаваны шэраг комплексных рэспубліканскіх праграм, накіраваных на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў, удасканаленне трэніровачнага працэсу юных спартсменаў. Толькі ў 2024 годзе клуб выступіў у ліку арганізатараў 24 буйных міжнародных і спартыўных спаборніцтваў у 19 відах спорту. Так, у 2024 годзе аказана падтрымка федэрацыям у 18 відах спорту, адзначыў Дзмітрый Лукашэнка.

Ён таксама падкрэсліў, што, нягледзячы на ўведзеныя забароны з боку міжнародных федэрацый на ўдзел беларусаў у большасці міжнародных турніраў, прадаўжалася рэалізацыя і развіццё аднаго з самых важных і значных праектаў Прэзідэнцкага спартыўнага клуба - выплата стыпендый маладым перспектыўным беларускім спартсменам і трэнерам. За мінулыя пяць гадоў таленавітым спартсменам, якія прадстаўляюць больш як 45 відаў спорту (пераважна алімпійскай праграмы), а таксама трэнерам-выкладчыкам клуб выплаціў звыш амаль 2 тыс. стыпендый. Ініцыяваны ў 2021 годзе эксперымент па падтрымцы маладых трэнераў - выпускнікоў навучальных устаноў, працоўны стаж якіх не перавышае пяці гадоў, зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку. Калі ў 2022 годзе ўсяго 35 выпускнікоў атрымлівалі падтрымку ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, то ў 2024 годзе - больш за 120.

Комплексная работа па інвесціраванні ў вялікі спорт дае рэальныя вынікі - стыпендыяты клуба станавіліся пераможцамі і прызёрамі буйнейшых міжнародных спаборніцтваў. У 2022 годзе 16 з 29 беларусаў, якія выступалі на XXIV зімовых Алімпійскіх гульнях у Пекіне, у розны час былі стыпендыятамі клуба. Два сярэбраныя медалі, заваяваныя беларусамі, належаць спартсменам, якія ў розны час былі стыпендыятамі клуба - гэта біятланіст Антон Смольскі і фрыстайлістка Ганна Гуськова.
У 2023 годзе стыпендыяты клуба ў складзе зборнай Беларусі на ІІ Гульнях краін СНД заваявалі 73 медалі з 236 заваяваных беларускімі спартсменамі. У 2024 годзе на летняй Алімпіядзе ў Парыжы Іван Літвіновіч заваяваў золата ў скачках на батуце, Яўген Залатой стаў сярэбраным прызёрам у акадэмічным веславанні, а Яўген Ціханцоў заяваў бронзавы медаль у цяжкай атлетыцы. Нямала ўзнагарод заваявалі і маладыя беларускія спартсмены - барэц грэка-рымскага стылю Кірыл Валеўскі ў 2023 годзе стаў пераможцам юніёрскага чэмпіянату Еўропы, а год таму паўтарыў свой поспех на першынстве кантынента і атрымаў перамогу на чэмпіянаце свету сярод юніёраў. Самбіст Арсеній Маліцкі ў 2023 годзе выйграў маладзёжны чэмпіянат Еўропы, пяціборац Акім Гнедчык у 2024 годзе стаў чэмпіёнам свету сярод спартсменаў не старэйшых за 17 гадоў. Усяго за апошнія тры гады на розных міжнародных турнірах стыпендыяты Прэзідэнцкага спартыўнага клуба заявалі больш за 150 узнагарод, 32 з якіх вышэйшай вартасці.

"Такім чынам, можна гаварыць аб тым, што цяперашняя эліта беларускага спорту ў большай частцы фарміруецца са спартсменаў, якія прайшлі праз праект стыпендый Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Нам удалося значна скараціць страты перспектыўных спартсменаў і трэнераў пры іх пераходзе ў дарослы спорт і даць ім важную апору для выхаду на самы высокі ўзровень. З моманту заснавання праекта аднолькавыя стыпендыі назначаюцца як спартсменам-алімпійцам, так і спартсменам, якія прадстаўляюць інваспорт", - адзначыў кіраўнік Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.-0-

Фота Яна Гарбанюка