Карлас Алос Ферэр. Фота sport5.by
11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іспанскі спецыяліст Карлас Алос застанецца галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі да лістапада 2026 года. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні выканкама асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Алос узначаліў зборную Беларусі ў пачатку жніўня 2023 года. Пад яго кіраўніцтвам беларускія футбалісты правялі 10 афіцыйных матчаў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы і Лігі нацый УЕФА, атрымаўшы тры перамогі, шэсць разоў згуляўшы ўнічыю і пацярпеўшы толькі адно паражэнне, розніца мячоў - 7:5.
У гэтым сезоне зборнай Беларусі засталося правесці два паядынкі ў групе С3 Лігі нацый: 15 лістапада ў Белфасце з камандай Паўночнай Ірландыі і 18 лістапада ў Сафіі з балгарскімі футбалістамі.-0-