12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (33-ы нумар сусветнага рэйтынгу) пацярпела паражэнне на старце турніру катэгорыі "прэм'ер" у катарскай Досе з прызавым фондам $916 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў паядынку 1/16 фіналу Аляксандра Сасновіч прайграла прадстаўніцы Кітайскага Тайбэя Се Шувэй (31) - 2:6, 0:6. У барацьбе за выхад у чвэрцьфінал Се Шувэй сустрэнецца з пераможцай матчу паміж дзясятай ракеткай планеты Каралін Вазняцкі з Даніі і чэшкай Каралінай Мухавай (132).
Спаборніцтвы ў сталіцы Катара фінішуюць 16 лютага.-0-