Фота belarustourism.by
23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звыш 2,2 тыс. заявак паступіла на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе сацыяльнай рэкламы #ПознайБеларусь, паведаміў на прэс-канферэнцыі на тэму "Турызм у Беларусі: шлях да ўстойлівага развіцця. Новыя ініцыятывы, дзяржаўная падтрымка, міжнародны вопыт" дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Дзмітрый Марозаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У гэтым годзе лічбы рэкордныя. Усяго пададзена 2231 заяўка. Самая папулярная намінацыя - "Слоган", - расказаў Дзмітрый Марозаў.
Прапанаваныя варыянты будуць выкарыстоўвацца для работы ў сацыяльных сетках, каб далей папулярызаваць падарожжы па роднай краіне. Акрамя таго, іх можна будзе ўбачыць на білбордах.
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца 26 верасня ў час V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Перспектывы развіцця турызму ў сучасных умовах: сусветныя тэндэнцыі і рэгіянальныя кантэксты", прымеркаванай да Сусветнага дня турызму.
Сюжэты, якія прадастаўляюцца на конкурс, праходзяць праз Міжведамасны савет па рэкламе.
"Узровень работ значна вырас, як і разуменне таго, што такое сацыяльная рэклама і якія аспекты ў ёй важна адлюстроўваць", - адзначыла начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іна Гаўрыльчык.
Паводле яе слоў, стварэнне сацыяльнай рэкламы - няпросты працэс. І тое, што конкурс прыцягвае вялікую колькасць удзельнікаў, сведчыць аб цікавасці да гэтага напрамку.
"Сацыяльная рэклама - фактычна спосаб данесці да шырокага кола людзей тую ці іншую інфармацыю. Улічваючы асаблівасць турыстычнай галіны, плакаты, размешчаныя на рэкламных канструкцыях, яшчэ і ўпрыгожваюць населеныя пункты", - адзначыла Іна Гаўрыльчык.
Як паведамлялася, вынікі конкурсу будуць падведзены 26 верасня. Усяго паступіла звыш 2,2 тыс. заявак. У ліку намінацый - "Слоган", "Плакат", "Відэаролік" (паднамінацыі "Відэаролік арганізацыі" і "Відэаролік падарожніка").
"#ПознайБеларусь" - гэта платформа для творчай самарэалізацыі, дзе кожны можа выказаць сваю любоў да Беларусі праз сацыяльную рэкламу. Мэта конкурсу - натхніць людзей на падарожжы па роднай зямлі, адкрыць для сябе нязведаныя маршруты і ўбачыць знаёмыя мясціны па-новаму.
Конкурс праводзіцца Міністэрствам спорту і турызму і Нацыянальным агенцтвам па турызме пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі.-0-