Сцяг Нядзеля, 24 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 красавіка 2022, 11:35

Зацверджаны склад рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага суботніка

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зацверджаны склад рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні 16 красавіка рэспубліканскага суботніка. Адпаведная пастанова Савета Міністраў нумар 208 ад 5 красавіка 2022 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Узначаліць рабочую групу намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка. У яе склад увойдуць міністры, старшыні аблвыканкамаў, старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта, старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

У абласцях, гарадах, раёнах, арганізацыях таксама будуць створаны рабочыя групы па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага суботніка з улікам удзелу ў ім грамадзян выключна на добраахвотнай аснове.

Міністэрству транспарту і камунікацый, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана забяспечыць 16 красавіка бесперабойную работу пасажырскага транспарту.

З улікам аб'яўленага 2022-га Годам гістарычнай памяці Саўмін рэкамендуе рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям на добраахвотнай аснове правесці 16 красавіка рэспубліканскі суботнік на рабочых месцах альбо азеляняць, добраўпарадкоўваць і прыводзіць у належны стан аб'екты і тэрыторыі населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і воінскай славы, пахаванні воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі