Фота з архіва
27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зацверджаны парадак дня пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў Мінску. Аб гэтым ішла размова на пасяджэнні Савета ЕЭК пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Наталлі Пяткевіч, якое прайшло ў рэжыме відэаканферэнцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.
У парадак дня пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, якое адбудзецца на наступным тыдні ў Мінску, уключана 18 пытанняў у галіне фінансавай падтрымкі ў прамысловасці і АПК, развіцці інтэграванай інфармацыйнай сістэмы, транспартнай інфраструктуры і шэраг іншых.
Таксама на пасяджэнні Савета ЕЭК было разгледжана 29 пытанняў у сферах тэхнічнага рэгулявання, стандартызацыі і іншых сфер. Дэталёва абмеркаваны пытанні рэалізацыі стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года.
Саветам ЕЭК прынята распараджэнне аб правядзенні пілотнага праекта па прымяненні навігацыйных пломбаў адносна асобных відаў лесаматэрыялаў, якія перамяшчаюцца па тэрыторыі Расіі ў мэтах іх вывазу на тэрыторыю Казахстана або Кыргызстана без абавязковага аснашчэння аўтамабільных транспартных сродкаў апаратурай спадарожнікавай навігацыі з падключэннем да Глабальнай навігацыйнай спадарожнікавай сістэмы.
Зацверджаны план мерапрыемстваў па стварэнні, забеспячэнні функцыянавання і развіцці інтэграванай сістэмы ў 2026 годзе. Дакумент змяшчае наступныя напрамкі: агульнасістэмнае праектаванне інтэграванай сістэмы, мадэрнізацыя і развіццё інтэграцыйнага сегмента Камісіі інтэграванай сістэмы, суправаджэнне і развіццё трансгранічнай прасторы даверу.
Членамі Савета ЕЭК адобрана рашэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета "Аб агульных прынцыпах і падыходах да вызначэння адказнасці за парушэнне патрабаванняў і працэдур у сферы прымянення санітарных, ветэрынарна-санітарных і каранцінных фітасанітарных мер".-0-