Фота з архіва
23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падрыхтоўку рэспубліканскіх аўтамабільных дарог Беларусі да летняга сезона дарожнікі плануюць завяршыць да 9 мая. Якія работы вядуцца, расказалі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.
"Асноўная задача прадпрыемстваў - навядзенне парадку на дарожнай сетцы. Безумоўным прыярытэтам з'яўляецца рамонт дарожнага пакрыцця. Усяго з пачатку года на рэспубліканскай сетцы ліквідавана каля 60 тыс. кв.м сезоннай ямачнасці", - расказалі ў прэс-службе.
Вялікая работа праводзіцца па ўборцы смецця ў паласе адводу, прывядзенні ў парадак (ачыстка, мыццё і афарбоўка) элементаў упарадкавання: аўтобусных прыпынкаў, пляцовак адпачынку, дарожных знакаў, мастоў і пуцеправодаў.
Так, паводле даных дзяжурна-дыспетчарскай службы РУП "Мінскаўтадар-Цэнтр", па стане на 23 сакавіка афарбавана 3 км бар'ернай і 1 км поручневай агароджы, 1694 стойкі дарожных знакаў. Заменены 1226 дарожных знакаў і ўстаноўлены (афарбаваны) 12 686 сігнальных слупкоў. Вычышчаны ад астаткаў процігалалёдных матэрыялаў канструкцыі 782 мастоў.
Праведзена прафіляванне 3369 км абочын, грэйдзіраванне 46 км жвіровых і друзавых пакрыццяў, ачышчана ад смецця 6206 км палос адводу. Прыведзены ў парадак 206 аўтапавільёнаў, адрамантаваны і ўстаноўлены 156 лавак, 30 смеццязборнікаў.
Кантроль за ходам падрыхтоўкі рэспубліканскіх дарог да летняга сезона і якасцю выконваемых работ ажыццяўляе РУП "Белдарцэнтр".-0-