Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 верасня 2025, 17:36

"Залатое кальцо", Карэлія, Дагестан. Якія экскурсіі ў Расію папулярны ў беларусаў

Фота з архіва
Фота з архіва
18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якія экскурсіі ў Расію карыстаюцца папулярнасцю ў беларусаў, расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый.

Паводле даных тураператараў, якія рэалізуюць туры па расійскім напрамку, у лік найбольш запатрабаваных увайшлі тур "Залатое кальцо Расіі", аўтобусны або чыгуначны тур у Маскву, Санкт-Пецярбург (плюс Карэлія), Смаленск (з размяшчэннем у спа-атэлі). Таксама беларускія турысты актыўна ляталі ў Дагестан, на Байкал і Камчатку.

Класічны маршрут "Залатое кальцо Расіі", які ўзначаліў рэйтынг, уключае восем гарадоў: Сергіеў Пасад, Пераслаўль-Залескі, Растоў Вялікі, Яраслаўль, Кастрама, Іванава, Суздаль і Уладзімір. Самы распаўсюджаны варыянт гэтага падарожжа - аўтобусны тур. У лінейцы прапаноў аператараў старт не толькі з Мінска, але і з абласных, раённых гарадоў. Таксама беларускія турфірмы прапануюць чыгуначны маршрут.

"Класічны варыянт экскурсіі - 8 гарадоў, 7 дзён. Але ў Беларусі часцей рэалізуецца скарочаны маршрут, які займае 4-5 дзён. Гасцей чакае маляўнічая прырода сярэдняй паласы, залатыя купалы сабораў і манастыроў, шматлікія музеі. Помнікі старажытнарускай архітэктуры ўладзіміра-суздальскай школы дойлідства занесены ЮНЕСКА ў Спіс Сусветнай культурнай спадчыны", - адзначылі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі