5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект закона "Аб змяненні законаў па пытаннях нарматворчай дзейнасці", унесены ў Палату прадстаўнікоў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, прыняты ў першым чытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Законапраект прадставіў дэпутатам дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі Андрэй Мацельскі.

Паводле яго слоў, прыняцце закона дасць магчымасць рэалізаваць даручэнне Прэзідэнта па пытаннях нарматворчай дзейнасці, павысіць якасць падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў, забяспечыць аператыўнасць нарматворчага працэсу, забяспечыць кампактнасць заканадаўства, на рэгулярнай аснове актуалізуючы падзаконны масіў і не дапускаючы яго неабгрунтаванага разрастання, сістэматызаваць нарматыўныя прававыя акты па нарматворчай дзейнасці.

Як растлумачыла журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Марына Лянчэўская, законапраект распрацаваны для сістэматызацыі заканадаўства па выніках рэвізіі нарматыўных прававых актаў, праведзенай у адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы.
"Гэта вынік маштабнай рэвізіі, якая была праведзена ў 2024 годзе па даручэнні кіраўніка дзяржавы. На тое былі важкія прычыны. Нацыянальнае заканадаўства налічвала больш за 170 тыс. нарматыўных прававых актаў. Гэта значны масіў. Многія з іх былі цяжкачытальныя, дубліравалі адзін аднаго, - растлумачыла Марына Лянчэўская. - Гэты законапраект накіраваны на забеспячэнне эфектыўнасці, сістэмнасці, стабільнасці і даступнасці і галоўнае - якасці заканадаўства. Галоўны пасыл законапраекта - законы павінны быць простымі і зразумелымі не толькі для правапрымяняльнікаў, але і для простых грамадзян".

Дэпутат абазначыла асноўныя навелы. Так, выключаецца частая карэкціроўка нарматыўных прававых актаў, што забяспечыць стабільнасць заканадаўства. Узмацняецца значэнне пакетнага прынцыпу. "Важна, каб законапраекты ўносіліся ў парламент разам з праектамі нарматыўных прававых актаў. Я цяпер кажу аб падзаконных актах, якія будуць прымацца ў развіццё асноўных палажэнняў закона. Аб'ектыўна сёння зацягваецца прыняцце такіх падзаконных нарматыўных прававых актаў", - растлумачыла яна.

Выключаецца неабгрунтаванае прымяненне адсылачных і бланкетных норм. Гэта навела накіравана на прастату і даступнасць заканадаўства.
Акрамя таго, прадугледжваецца правядзенне інвентарызацыі нарматыўных прававых актаў на сістэмнай аснове. Мяркуецца, што законы будуць інвентарызавацца раз у пяць гадоў, падзаконныя акты, у тым ліку пастановы ўрада, - раз у тры гады, акты міністэрстваў і ведамстваў - штогод. Гэта навела накіравана на недапушчэнне павелічэння масіву заканадаўства.
Яшчэ адна навела - перадача функцыі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі па кантролі за рэалізацыяй заключных палажэнняў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. "З ініцыятывай па карэкціроўцы ў гэтай частцы закона выступіла Палата прадстаўнікоў, - заўважыла Марына Лянчэўская. - Мы разумеем, што гэта сур'ёзная дадатковая нагрузка, але гэта вельмі важная работа, мы да яе гатовы. Галоўнае, што ўзмацненне парламенцкага кантролю ў гэтай частцы дасць магчымасць забяспечыць больш эфектыўную рэалізацыю нашай асноўнай функцыі па заканатворчасці і забяспечыць больш паспяховую зваротную сувязь паміж заканадаўчай і выканаўчай уладай".
У цэлым усе навелы законапраекта вельмі пазітыўныя, яны карэлююць з Канцэпцыяй прававой палітыкі дзяржавы і, безумоўна, будуць накіраваны на забеспячэнне якасці заканадаўства, рэзюмавала старшыня Пастаяннай камісіі.-0-