Наталля Зычкова
Навіны сюжэта
"Праект "Краіна гаворыць""
8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" дырэктар Мінскага гарадскога сацыяльнага пансіяната "Крыніца" Наталля Зычкова расказала, як дабрачынная акцыя "Ад усёй душы" ўплывае на людзей сацыяльна слабаабароненай катэгорыі.
Паводле слоў Наталлі Зычковай, дзякуючы акцыі "Ад усёй душы" з кожным годам усё больш і больш людзей уключаецца ў добры рух. "Яшчэ шэсць гадоў таму ў нас было 3-4 партнёры, сёння - больш за 40. Гэта вядучыя ВНУ нашай краіны, педагагічны ўніверсітэт на першае месца стаўлю, медуніверсітэт, інстытут радыёэлектронікі. Гэта ўстановы адукацыі і аховы здароўя. Вельмі шмат прыватных прадпрыемстваў, не гаворачы аб дзяржаўных. Напрыклад, "Камунарка, "Слодыч" ніколі нам не адмаўляюць. Банкаўскім і не толькі ўстановам дзякуй за рэабілітацыйнае абсталяванне. У рамках гэтых акцый умацоўваецца і матэрыяльна-тэхнічная база. Вядома, усім дапамагчы ў адзін момант нельга, але калі планамерна, кожны год кожная арганізацыя нешта зробіць, то за 5-10 гадоў мы сапраўды будзем адчуваць сябе ўпэўненымі і шчаслівымі", - з удзячнасцю сказала яна, паколькі такімі дабротамі можна карыстацца працяглы перыяд.
"Нашы людзі старанна рыхтуюцца да сустрэчы з ганаровымі гасцямі: дастаюць самае лепшае адзенне, аксесуары, робяць макіяж, ледзь не з шасці раніцы займаюць чаргу да цырульніка, каб зрабіць прыгожыя прычоскі. Калі мы сустракаем гасцей у актавай зале, заходжу - і проста не пазнаю сваіх людзей. Яны такія прыгожыя і яркія. А калі людзі ва ўзросце 80-90 гадоў хочуць пафарбаваць валасы і быць прыгожымі, хочуць пастаянна добра выглядаць - гэта шмат што значыць", - адзначыла Наталля Зычкова.
У вялікіх святочных канцэртах таксама важна паказаць таленты "крынічанцаў". "Мы хочам, каб абавязкова ўдзельнічалі і нашы людзі, каб усе бачылі, што мы таксама можам спяваць. Аднойчы перад пачаткам канцэрта мне прыходзіць СМС: "Калі не дазволіце выступіць мне, я буду на вас скардзіцца". І няхай гэта чалавек на інваліднай калясцы і ва ўзросце, але, значыць, у яго ўнутраны патэнцыял", - падкрэсліла дырэктар "Крыніцы".
Па ўсёй краіне ў снежні стартавалі мерапрыемствы ў рамках акцыі "Ад усёй душы". Яе ўдзельнікамі вызначаны ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны працы, доўгажыхары, адзінокія пажылыя людзі, пажылыя грамадзяне і інваліды, якія знаходзяцца ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, бальніцах сястрынскага догляду, хоспісах.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Паводле слоў Наталлі Зычковай, дзякуючы акцыі "Ад усёй душы" з кожным годам усё больш і больш людзей уключаецца ў добры рух. "Яшчэ шэсць гадоў таму ў нас было 3-4 партнёры, сёння - больш за 40. Гэта вядучыя ВНУ нашай краіны, педагагічны ўніверсітэт на першае месца стаўлю, медуніверсітэт, інстытут радыёэлектронікі. Гэта ўстановы адукацыі і аховы здароўя. Вельмі шмат прыватных прадпрыемстваў, не гаворачы аб дзяржаўных. Напрыклад, "Камунарка, "Слодыч" ніколі нам не адмаўляюць. Банкаўскім і не толькі ўстановам дзякуй за рэабілітацыйнае абсталяванне. У рамках гэтых акцый умацоўваецца і матэрыяльна-тэхнічная база. Вядома, усім дапамагчы ў адзін момант нельга, але калі планамерна, кожны год кожная арганізацыя нешта зробіць, то за 5-10 гадоў мы сапраўды будзем адчуваць сябе ўпэўненымі і шчаслівымі", - з удзячнасцю сказала яна, паколькі такімі дабротамі можна карыстацца працяглы перыяд.
Клопат і ўвага маюць асаблівае значэнне. Вельмі палюбіліся ў "Крыніцы" святочныя канцэрты, цэняць тут і розныя майстар-класы. Вельмі цёпла праходзяць сустрэчы са студэнтамі і навучэнцамі школ, калі прадстаўнікі розных пакаленняў робяць, напрыклад, паштоўкі і інш. Зрэшты, і ў пансіянаце шмат творчых майстэрняў.