Да 60-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пад Мінскам быў адкрыты рэканструяваны Курган Славы. У цырымоніі тады прынялі ўдзел лідары Беларусі, Расіі і Украіны. Падрабязней пра гэту падзею - у новым выпуску YouTube-праекта БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага".
Курган Славы адкрылі 5 ліпеня 1969 года ў дні святкавання 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да пачатку 2000-х стала зразумела: мемарыяльны комплекс мае патрэбу ў сур'ёзнай рэканструкцыі. Прэзідэнт Беларусі даручыў правесці рамонтныя работы, і калі Федэрацыя прафсаюзаў прапанавала ўзяць манумент пад сваё крыло, кіраўнік дзяржавы падтрымаў гэту ідэю.
Абноўлены Курган Славы адкрыўся 1 ліпеня 2004 года. У першай палавіне дня Аляксандр Лукашэнка ўсклаў карзіну кветак да падножжа мемарыяла і выступіў на ўрачыстай цырымоніі.
"Развал Саюза спарадзіў і разруху ў розумах. Разруху, якую тонка падштурхоўвалі звонку і палка разагравалі нацыяналісты знутры рэспублікі. Нахрапістыя нацыяналісты пануквалі і ўрадам, і парламентам краіны. Усё савецкае, вялікая Перамога і Пераможцы, адмаўлялася як чужое. Тут, у Беларусі, у рэспубліцы-партызанцы, нацыяналісты спрабавалі прадставіць партызан бандытамі, а нямецкіх памагатых - змагарамі за нацыянальную ідэю. У гэтай абстаноўцы помнікі Вялікай Айчыннай, і Курган Славы ў тым ліку, прыходзілі ў запусценне", - нагадаў кіраўнік дзяржавы.
Ён падкрэсліў, што Курган Славы - гэта сімвал воінскай доблесці і братэрства па зброі. "Час робіць больш важным значэнне і сэнс сімвалаў, пакінутых нашчадкам для навучання. Злучэнне армій, якія ажыццяўлялі тут вызваленчыя баі, прачытваецца сёння як памятнае яднанне ўсіх савецкіх народаў, непераможных сваім агульным імкненнем да свабоды, сацыяльнага і духоўнага прагрэсу. І перш за ўсё рускіх, украінцаў, беларусаў, якія ўтвараюць цывілізацыю ўсходняга славянства, упрыгожаную жэмчугам і самацветамі іншых народаў. З вяршыні гэтага Кургана Славы мы бачым наша агульнае мінулае і можам зазірнуць у будучае. Веру: нягледзячы на ўсе нягоды і выпрабаванні, народы-браты пракладуць дарогу ў дастойную будучыню. Ветэранам, якія вызвалілі свет ад фашызму, не будзе сорамна за нас, за нашых дзяцей і ўнукаў. Мы павінны з гонарам выканаць запавет прайшоўшых слаўны шлях бацькоў і дзядоў: захаваць еднасць братэрскіх народаў, абараніць іх мірнае і шчаслівае жыццё", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Пасля Прэзідэнт уручыў першыя юбілейныя медалі "60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў" больш як 100 удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны - грамадзянам Беларусі, Украіны, Расіі, Казахстана і іншых дзяржаў, якія прымалі ўдзел у вызваленні рэспублікі, і паразмаўляў з ветэранамі.
Але на гэтым урачыстыя мерапрыемствы не скончыліся. Увечары разам з Аляксандрам Лукашэнкам Курган Славы наведалі прэзідэнты Расіі і Украіны Уладзімір Пуцін і Леанід Кучма. Лідары трох краін усклалі кветкі да падножжа мемарыяла і ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Позна ўвечары кіраўнікі дзяржаў прынялі ўдзел у мітынгу ў Дзяржаўным мемарыяльным комплексе "Хатынь".

Праз пару тыдняў Аляксандр Лукашэнка згадае пра гэтыя падзеі на прэс-канферэнцыі: "Што на мяне большае ўражанне зрабіла ад іх уражання, ад Уладзіміра Уладзіміравіча ў прыватнасці, дык гэта ўздзеянне на іх свядомасць Хатыні. Вось Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін сказаў, што "я, гаворыць, па эмацыянальным уздзеянні такога яшчэ ў свеце не бачыў". Ім спадабаўся і Курган Славы, але, увогуле, гэта ж людзі, якія ведаюць добра Беларусь і часта бываюць, таму іх цяжка здзівіць, але вось уражанне ў іх самае глыбокае засталося ад Хатыні".-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.