Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 сакавіка 2021, 14:44

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1124 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1305

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1124 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1305. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 305 270 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 296 183 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 2121 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 17 104 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 5 139 195 тэстаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі