Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2022, 17:31

"З нас возмуць прыклад многія краіны": Чупрыс аб унікальнасці абноўленай Канстытуцыі

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс сёння прыняла ўдзел у рабоце форуму аб'яднанай арганізацыі БСЖ "Беллегпрама" "ЗА Беларусь!" у Мінску. Мерапрыемства, прысвечанае Году гістарычнай памяці, стала пляцоўкай для абмеркавання пытанняў унясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Канстытуцыйная камісія пры рабоце над праектам Асноўнага закона вынесла на разгляд пытанне аб Усебеларускім народным сходзе. "З пункту гледжання права можна растлумачыць гэта наступным чынам. У Беларусі ёсць прадстаўнічы орган - Нацыянальны сход, але заўсёды ўзнікала пытанне: наколькі ён больш - прадстаўнічы або заканадаўчы? На мой погляд, гэта раздваенне часам перашкаджае працаваць дэпутатам. Яны прымаюць законы, а тут трэба сустрэцца з насельніцтвам, праводзіць асабістыя прыёмы, вырашаць пытанні, што існуюць на месцах. Адсюль узнікаюць пэўныя недапрацоўкі і нашы да іх прэтэнзіі, - сказала Вольга Чупрыс. - З заканадаўчага пункту гледжання Нацыянальны сход усё ж заканадаўчы орган. А дзе ж тады наша прадстаўніцтва ў чыстым выглядзе? Такім прадстаўнічым органам, які выступаў бы кансалідуючай сілай краіны, якраз і павінен паслужыць Усебаларускі народны сход".

"Усебеларускі народны сход з'явіўся не раптам, ужо адбыўся шосты. Першы паказаў, што ён выступіў стабілізатарам у той момант, калі трэба было звярнуцца да людзей, была неабходна падтрымка народа, каб пераадолець складанасці, што ўзніклі ў грамадстве. Я звярнулася да архіваў і выявіла, што яшчэ на першым сходзе Прэзідэнт сказаў: на будучае трэба падумаць над тым, каб УНС стаў канстытуцыйным органам. Кіраўнік дзяржавы адчуваў, што часам неабходна звярнуцца да такіх народных форумаў, якія могуць дапамагчы пераадолець усе нашы складанасці", - адзначыла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Паводле яе слоў, пры распрацоўцы праекта вывучаўся вопыт работы прадстаўнічых форм у розных краінах, аднак у выніку быў пракладзены ўласны маршрут. "Наша Канстытуцыя стане ўнікальнай у праекце, які будзе прапанаваны грамадзянам. Думаю, з нас возьмуць прыклад многія краіны. Ужо цяпер у многім расіяне капіруюць наш вопыт і, прыязджаючы ў Беларусь, аддаюць даніну павагі праводзімым у нас прававым рэформам, напрыклад у частцы следства або абароны персанальных даных", - упэўнена Вольга Чупрыс.

"Усебеларускі народны сход увасабляе прадстаўніцтвы рознага ўзроўню: ад Прэзідэнта да прадстаўнікоў усіх галін улады, у тым ліку шырокае дэпутацкае прадстаўніцтва і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У моладзі з'явяцца дадатковыя сацыяльныя ліфты, яны будуць мець магчымасць быць непасрэдна выбранымі ў склад УНС. Гэта значыць, што задачы стратэгічнага характару, зацвярджэнне праграм, прагнозы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, магчымасць унясення прапаноў аб змяненні Канстытуцыі, кадравыя пытанні, якія будуць стаяць перад сходам, маладыя людзі будуць вырашаць непасрэдна. Такім жа чынам тыя ж дэпутаты змогуць вырашаць пытанні мясцовага значэння, ставячы іх непасрэдна перад УНС", - растлумачыла эксперт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі