Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 лістапада 2024, 09:00

З якімі выклікамі сутыкаецца АДКБ і як ім процістаіць, расказаў генеральны сакратар

Імангалі Тасмагамбетаў. Фота з архіва
Імангалі Тасмагамбетаў. Фота з архіва
25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны сакратар АДКБ Імангалі Тасмагамбетаў расказаў у эфіры тэлеканала СТБ, з якімі выклікамі сутыкаецца арганізацыя і як ім процістаіць, паведамляе БЕЛТА.

"АДКБ - гэта не агрэсіўны блок. Задача Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы - абарона тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці дзяржаў-членаў, якія ўваходзяць у нашу арганізацыю. Калі гаварыць непасрэдна аб выкліках і пагрозах, гэта перш за ўсё транснацыянальны тэрарызм, рэлігійны экстрэмізм, незаконны абарот наркотыкаў, незаконны абарот зброі і нелегальная міграцыя. Па ўсіх гэтых напрамках мы вельмі сур'ёзна працуем", - расказаў Імангалі Тасмагамбетаў.

Паводле слоў генеральнага сакратара, з 21 па 25 кастрычніка адбылася субрэгіянальная аперацыя па барацьбе з наркотыкамі. У ёй прымалі ўдзел пагранічныя службы, мытныя службы, службы дзяржаўнай бяспекі краін - членаў АДКБ. Наглядальнікамі былі прадстаўнікі Кітая, Ірана, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, СНД і Упраўлення ААН па барацьбе з наркотыкамі. У цэлым было задзейнічана 24 тыс. супрацоўнікаў. "Дзякуючы скаардынаваным дзеянням на тэрыторыі зоны нашай адказнасці з незаконнага абароту за пяць дзён было выключана 590 кг наркотыкаў розных відаў, знішчана 7 наркалабараторый і спынена больш за 680 нарказлачынстваў (выраб, збыт, распаўсюджванне наркотыкаў). Гэта вельмі сур'ёзная і скаардынаваная работа дзяржаў - членаў АДКБ. І такая работа праводзіцца практычна па ўсіх выкліках", - адзначыў ён.

Імангалі Тасмагамбетаў дадаў, што ў ходзе гэтай аперацыі па барацьбе з наркотыкамі была выяўлена пэўная колькасць нелегальнай зброі, што знаходзілася ў тых жа людзей, якія займаліся нелегальным абаротам наркотыкаў. "Мы над гэтым працуем, і гэта вельмі сур'ёзны выклік для нас", - падкрэсліў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі