Фота з архіва
9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 9 лютага беларусы могуць праверыць даныя пра сябе ў спісе выбаршчыкаў. Старшыня Мінскай гарадской выбарчай камісіі Аляксандр Шчаковіч расказаў, куды для гэтага трэба звяртацца і што неабходна ўлічваць, каб камісія магла правесці зверку даных.
"Сёння пачынаюць працаваць участковыя выбарчыя камісіі. У будны дзень яны працуюць з 17.00 да 19.00, у суботу – з 12.00 да 14.00. У нядзелю камісіі не працуюць. Грамадзянін мае права звярнуцца ва ўчастковую камісію, каб даведацца, ці ёсць ён у спісах. Пры сабе трэба мець пашпарт. Але трэба ўлічваць, што грамадзянін можа праверыць інфармацыю толькі пра сябе. Значыць, зрабіць гэта, напрыклад, за сваіх сваякоў ён не можа", - сказаў Аляксандр Шчаковіч.
Калі выбаршчык даведаўся, што звесткі пазначаны няправільна, ён можа звярнуцца з заявай, каб у іх унеслі змяненні. "Гэта можна зрабіць і ў перыяд датэрміновага галасавання, і непасрэдна ў адзіны дзень галасавання, калі ёсць памылка ў даце нараджэння або прозвішчы", - падкрэсліў старшыня Мінскай гарадской выбарчай камісіі.
Калі ўзнікла сітуацыя, што ў чалавека не было рэгістрацыі на момант падрыхтоўкі спісаў, ён усё роўна можа прыйсці з пашпартам і прагаласаваць па месцы новай рэгістрацыі, прадаставіўшы адпаведны дакумент. "Калі чалавек прыходзіць з пашпартам, у якім пазначана новае месца рэгістрацыі, яго прозвішчам проста дапоўняць спіс і ён зможа прагаласаваць", - адзначыў Аляксандр Шчаковіч.-0-