Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску вызначаны месцы для правядзення перадвыбарнай агітацыі. Адпаведнае рашэнне размешчана на афіцыйным сайце Мінгарвыканкама, паведамляе БЕЛТА.
Ім вызначаны пералік памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, якія арганізуюцца выбаршчыкамі (90 памяшканняў); пералік месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў (312 месцаў).
Рашэннем таксама ўстаноўлена, што кандыдаты, іх давераныя асобы на аснове паведамляльнага прынцыпу могуць праводзіць масавыя мерапрыемствы (сходы не ў памяшканнях, мітынгі, пікетаванне) на любых пляцоўках на тэрыторыі горада, за выключэннем месцаў, пазначаных у рашэнні.

Мінгарвыканкам звяртае ўвагу грамадзян, грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый на неабходнасць выканання закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года нумар 114-З "Аб масавых мерапрыемствах" пры арганізацыі і правядзенні масавых мерапрыемстваў па падтрымцы кандыдатаў.-0-