Сцяг Чацвер, 2 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 чэрвеня 2022, 09:01

Выпускныя вечары пройдуць сёння ў школах Беларусі

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У школах Беларусі сёння пройдуць выпускныя вечары, у час якіх выпускнікі атрымаюць дакументы аб адукацыі, паведамляе БЕЛТА.

Міністэрства адукацыі вызначыла, што выпускныя вечары павінны праходзіць ва ўстановах адукацыі, у выключных выпадках яны могуць праводзіцца ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі або ва ўстановах культуры. Час і месца правядзення вызначаюцца рашэннем кіраўніка ўстановы адукацыі з удзелам бацькоўскага камітэта школы, класа па ўзгадненні з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. З загадам, які рэгламентуе правядзенне ўрачыстых мерапрыемстваў, можна азнаёміцца на інтэрнэт-партале Міністэрства адукацыі.

Сіламі МУС у навучальных установах сёння будзе ўзмоцнены прапускны рэжым, пад асаблівым кантролем месцы масавага адпачынку.

У Беларусі ў 2021/2022 навучальным годзе функцыянуе 2967 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх навучаюцца больш за 1,066 млн вучняў. Колькасць выпускнікоў 9-х класаў - 97,7 тыс., 11-х - 52,3 тыс. У параўнанні з папярэднім навучальным годам колькасць вучняў 9-х класаў павялічылася больш як на 7 тыс., колькасць вучняў 11-х класаў павялічылася на 600 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі