14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўсіх школах Беларусі 14 чэрвеня пройдуць выпускныя вечары для 11-класнікаў з уручэннем атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі, паведамляе БЕЛТА.
Кансультант галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Таццяна Асмалоўская адзначыла, што арганізацыя святочных мерапрыемстваў Міністэрствам адукацыі традыцыйна рэгламентавана. "Праводзіць іх трэба ў памяшканнях устаноў адукацыі - гэта, як правіла, школы. У выключных выпадках урачыстасці могуць праводзіцца ва ўстановах культуры або ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Магчыма арганізаваць свята і на адкрытай пляцоўцы, але гэта ўсё роўна павінна быць пляцоўка ўстановы адукацыі. Рэгулярна паступаюць пытанні і ад бацькоў, і ад выпускнікоў аб тым, ці можна праводзіць выпускныя вечары ў рэстаранах, кафэ, забаўляльных цэнтрах і іншых аб'ектах. Адназначна - не. Гэта пазіцыя вызначана ў загадзе Міністэрства адукацыі. Любая лакацыя правядзення ўрачыстага мерапрыемства знаходзіцца на кантролі і органаў упраўлення адукацыі, і органаў унутраных спраў", - праінфармавала яна.
Акрамя адпрацаваных маршрутаў сустрэчы світання і масавых гулянняў у горадзе дасканала прапрацоўваліся і сцэнарыі вечароў. "На ўсіх этапах выпускных для бяспекі будуць арганізаваны дзяжурствы педагагічных і іншых работнікаў устаноў адукацыі. Урачыстасці будуць праходзіць таксама ва ўзаемадзеянні з бацькоўскімі калектывамі. Што датычыцца сцэнарыяў свят, то для іх арганізацыі дастаткова творчага патэнцыялу нашых педагагічных калектываў, якія гатовы правесці цікавыя і крэатыўныя мерапрыемствы. Да распрацоўкі сцэнарыяў былі падключаны педагогі, самі дзеці і іх бацькі. Формы выпускных вечароў абсалютна разнастайныя - гэта і школьныя капуснікі, і традыцыйныя конкурсы талентаў, і прэзентацыі кінафільмаў і кінастужак са школьных гадоў. Цікавым фарматам заўсёды была цырымонія ўзнагароджвання, калі выпускнікам уручаюцца розныя ўзнагароды за перамогі ў намінацыях, адзначаюцца пры гэтым і медалісты, і класныя кіраўнікі, і настаўнікі-прадметнікі, і нават настаўнікі пачатковых класаў і медработнікі, гэта значыць усе, хто прымаў удзел у жыцці выпускнікоў на працягу 11 гадоў. Таксама цікавымі складнікамі мерапрыемстваў з'яўляюцца памятныя дзеянні ў выглядзе закладкі алеі або капсулы памяці для выпускнікоў будучых гадоў. Гэта дасць магчымасць падкрэсліць сувязь выпускнікоў са школай, пакаленнямі іншых выпускнікоў. Вядома, у кожнай установе ёсць свае традыцыі, свае асаблівасці, гэта таксама можа быць", - падкрэсліла кансультант.
У гэтым годзе выпускнікамі 11-х класаў школ Беларусі сталі больш як 55 тыс. маладых людзей. У мінулым цэнтралізаваныя экзамены, у кагосьці ЦТ. У большасці з іх наперадзе прыёмная кампанія ў ВНУ, аб якой на адзін вечар можна забыць.-0-