Настасся Каваленка
Яна прызнаецца, што вельмі моцна баіцца вышыні, але разам з тым выконвае пад купалам цырка без страхоўкі такія трукі, што ў гледачоў замірае сэрца. Яна выкарыстоўвае ўнікальны рэквізіт, які спецыяльна заказвала ў майстра. Яе цела дэманструе незвычайныя гібкасць і пластычнасць, якія выклікаюць захапленне. Гераіня нашага праекта "Беларусы ў кадры" - прадстаўнік рэдкай і рызыкоўнай прафесіі, які стварае дзіўнае мастацтва на мяжы спорту, гімнастыкі, тэатра. Настасся Каваленка - артыст-паветраны гімнаст Беларускага дзяржаўнага цырка.
Мы на трэніроўцы Настассі Каваленка ў Белдзяржцырку. Вечарам яе чакае выступленне, цяпер невялікая размінка. Рэпетыцыі праходзяць кожны дзень, нават у выхадныя і святочныя дні. Паветраны гімнаст павінен быць моцным, вынослівым, гібкім.

У час рэпетыцый Настасся выкладваецца гэтак жа, як і ў час выступленняў, на ўсе 200 і больш працэнтаў. Гэта яе прынцып - заўсёды паказваць свой фізічны і эмацыянальны максімум. Пры гэтым яна прызнаецца, што перад гледачамі працаваць нават прасцей, чым у пустой зале. У першым выпадку ты напаўняешся чалавечай энергіяй.

- Я па апладысментах разумею, наколькі добра атрымаўся нумар, як я выканала ўсё музычна і па труках зладжана, - заўважае Настасся. - Былі, вядома, у маім жыцці няўдачы, калі выходзіла з манежа і плакала. Таму што спалохалася і не зрабіла палову работы. Людзі гэтага нават і не зразумелі. Але, з другога боку, цяпер я ўсведамляю, што бяспека перш за ўсё. Калі ты працуеш без страхоўкі і адчуваеш у момант выступлення, што нешта пайшло не так і ты не гатова зрабіць нейкі трук, абрыў, лепш не рабіць. А выканаць нейкі іншы элемент альбо прапусціць, калі музыка дазваляе. Я бачыла артыстаў, якія падалі з вышыні. Але на гэту тэму не хочацца гаварыць...
Маленькая Насця ў дзяцінстве перапрабавала шмат чаго: харэаграфію, тэатр, гімнастыку. Бацькі падтрымлівалі кожнае пачынанне. Маці пры гэтым павучала дачку: хочаш выніку - працуй упарта, не расслабляйся. Але ў гімнастыцы Настассі сказалі, што даныя ёсць, але яна позна прыйшла, а каб дагнаць астатніх, ёй давядзецца каласальна працаваць. І яна шмат чаго дасягнула, як аднойчы...
- Мы з мамай убачылі набор у цыркавую студыю ПК МАЗ. У дзень праслухоўвання я была крыху прастуджана - мама закапала нос, і мы адправіліся. Жаданне было мацней за ўсё. Трэнер Людміла Міхайлаўна Хаменка паглядзела мяне і сказала: "Дзяўчынка добрая, бяром!" - успамінае наша гераіня і падкрэслівае: Людміла Міхайлаўна - самы галоўны трэнер у маім жыцці. З яе ўсё пачалося. Я ведаю, як шмат яна для мяне зрабіла.

У Белдзяржцырк афіцыйна ўладкавалася Настасся Каваленка, калі ёй споўнілася 19 гадоў. Першы год працавала з наезнікамі на конях. Але ўвесь час глядзела ўгору, на паветраных гімнастаў. Напярэдадні аднаго міжнароднага фестывалю рэжысёр цырка прапанавала стварыць новы нумар. Настасся згадзілася з радасцю і энтузіязмам, паколькі гэта не толькі новая ступень развіцця, але і шанц даказаць сваю гатоўнасць працаваць пад купалам. Пасля сярэбранага медаля фестывалю Настассі прапанавалі перайсці ў паветраныя гімнасты.
Так пачаўся яе шлях у "нябёсах", дзе страх ператвараецца ў трыумф, а гучныя апладысменты гледачоў - найвышэйшая ўзнагарода. Як і прызнанне прафесійнага журы розных спаборніцтваў, вядома. Напрыклад, на Трэцім міжнародным фестывалі цыркавога мастацтва "Артыст" у Маскоўскім цырку Нікуліна на Цвятным бульвары, які прайшоў у верасні, Настасся Каваленка заваявала два спецыяльныя прызы за выступленне ў скрыпічным ключы. Гэты рэквізіт - яе ўласнае тварэнне.
- Не хацела б выкарыстоўваць гучныя словы накшталт "унікальнае" або "непаўторнае", - сціпла заўважае Настасся, расказваючы пра сваю ідэю. - Хоць такога скрыпічнага ключа сапраўды больш ні ў каго няма.

Самы захапляючы трук у скрыпічным ключы - двайны адрыўны абрыў: гімнаст трымаецца за адзін элемент, адпускае рукі, пералятае на другі, затым на наступны - такі вось танец рызыкі і прыгажосці. А яшчэ віс на зубніку, на валасах: публіка ўзрываецца апладысментамі, калі Настасся лунае ў паветры, утрымліваючыся толькі патыліцай, паднімаючыся ўсё вышэй.
Цырк для Настассі - не проста работа, а само жыццё. Тым больш калі твой муж яшчэ і калега, партнёр. З усмешкай яна называе сустрэчу з Ягорам іроніяй лёсу: яны раслі ў Мінску, жылі ўсяго за два прыпынкі адзін ад аднаго, але сустрэліся толькі ў цырку ўжо дарослымі артыстамі. Ягор вучыўся ў цыркавым вучылішчы Масквы, працаваў у Расіі, затым вярнуўся ў родны горад і прыйшоў у Белдзяржцырк.
- Цыркавое мастацтва спалучае ў сабе тэатр, харэаграфію, акрабатыку. Тут усё - і рызыкоўныя трукі, і прыгажосць цела, і акцёрская ігра. Праграмы зачароўваюць і здзіўляюць любога чалавека. Адзін вельмі любіць дрэсіраваных жывёл, другому падабаюцца гумар і жарты клоўнаў, а нехта чакае толькі наша выступленне. Прыходзьце ў цырк, каб зразумець, што падабаецца больш вам, - звярнулася да нашых чытачоў у час сустрэчы Настасся.

Настасся Каваленка - гераіня нашага праекта "Беларусы ў кадры". Даведаліся ў яе, як гэта пад купалам цырка выконваць складаныя трукі і за што яна любіць сваю справу.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту
Фота Хрысціны Аксёнавай