Фота з архіва
26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачаткам зімовых канікулаў фіксуецца
больш здарэнняў з удзелам непаўналетніх на дарогах і ў месцах
канцэнтрацыі дзяцей. У гэты перыяд многія хлопчыкі і дзяўчынкі
праводзяць значны час без нагляду дарослых, таму важна пастаянна
паўтараць асновы бяспекі, паведамілі БЕЛТА ў праваахоўным ведамстве.
"Асабліва актуальна нагадаць аб неабходнасці выконваць правілы дарожнага руху, нормы паводзін у грамадскіх месцах, прагаварыць наступствы выхаду на лёд. Таксама з высокай рызыкай звязаны гульні і свавольства на аб'ектах чыгуначнага транспарту, выкарыстанне піратэхнічных вырабаў", - звярнулі ўвагу праваахоўнікі.
У МУС таксама нагадалі, што за прымяненне петард і феерверкаў, якое парушае грамадскі парадак або спакой грамадзян, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Знаходжанне непаўналетніх ва ўзросце да 16 гадоў у начны час па-за домам без суправаджэння дарослых не дапускаецца. "Бацькі павінны разумець: каб навучыць дзіця правільным і бяспечным паводзінам, трэба самім паказваць адпаведны прыклад. Таксама важна быць у курсе, дзе і з кім праводзіць час падлетак", - падкрэслілі вартавыя парадку.
Акрамя таго, у час зімовых канікулаў супрацоўнікі органаў унутраных спраў правядуць комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні правапарушэнняў з боку непаўналетніх і надзвычайных здарэнняў з іх удзелам.-0-