16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Святлана Журыха - майстар народных мастацкіх рамёстваў з Вілейкі. У ткацтве яна далёка не выпадковы чалавек, хоць і асвоіла яго ў 40 гадоў. Цяпер яе паясы ручной работы перамагаюць у розных конкурсах, раскупляюцца на выставах не толькі знатакамі нацыянальнай культуры і дызайну, але і сучаснымі модніцамі.
А пачыналася ўсё так: тры гады таму тэхнічнаму работніку Вілейскага дзяржаўнага каледжа Святлане Журыха пазваніла дырэктар мясцовага Дома рамёстваў і расказала, што ўстанова закупіла два ткацкія станкі, але майстра для адраджэння рамяства ў рэгіёне так і не знайшлі. "Хоць яшчэ пасля вайны многія, у тым ліку і мая прабабуля, засцілалі свае ложкі і канапы выключна даматканымі пакрываламі. Іх у нас у Беларусі называлі посцілкамі. Здавалася, з часам гэта традыцыя пайшла ў небыццё", - успамінае наша гераіня.
Той званок стаў лёсавызначальным для Святланы, якая на ўвесь каледж славілася як умелая рукадзельніца. З'яўляючыся мамай траіх сыноў і дачкі, яна з дзяцінства вязала дзецям адзенне: усе іх шапачкі і кофтачкі былі ручной - мамінай - работы! "Дырэктар Дома рамёстваў была ўпэўнена, што ў мяне ўсё атрымаецца. Да таго ж тэхнікі вязання і ткацтва ў аснове нечым падобныя. Яна сказала: "Прыязджай і паспрабуй, я амаль упэўнена, што табе спадабаецца мая прапанова стаць ткачыхай", - успамінае майстрыха.
Яе муж і маці адразу падтрымалі гэту ідэю. Дзякуючы ім Святлана хутка прыняла рашэнне. Але прызнаецца, што спачатку было няпроста ў новай прафесіі. Першая работа - тоненькі паясок бела-зялёнага колеру, які яна майстравала вельмі доўга, хоць тэхніка была нескладанай. "Вучылася ткаць па відэаўроках з інтэрнэту. Па іх пачынала запраўляць ткацкія станкі. Было вельмі цікава, хоць атрымлівалася не ўсё. Самым цяжкім аказалася дакладна нацягваць ніткі. Аднак з часам удалося асвоіць і гэту важнейшую тэхніку, аснову ручнога ткацтва", - расказвае яна.
Справа пайшла на лад, калі Святлана Журыха пабывала на майстар-класах у майстрыхі з Мінскага раёна. "Урокі далі магчымасць асвоіць галоўныя правілы ткацкай тэхнікі: як рабіць нацяжэнне, малюнак. Па відэа так не адпрацуеш. Настаўніца расказала, якія ніткі падыходзяць для ткацкага станка. Аказалася, што лепш за ўсё падыдуць паўшарсцяныя, бо чыста шарсцяныя будуць скручвацца, чапляцца варсінкамі адна за адну. Навучыла яшчэ многім важным прамудрасцям", - запэўнівае Святлана.
Расказваючы аб тым, як працуецца сёння, майстар адзначае, што шмат часу ўдзяляе павышэнню сваіх навыкаў і кампетэнцый: "Нешта прыдумваю сама, нешта падглядваю ў інтэрнэце, на выставах. Калі бачу складаную ці незвычайную работу, то абавязкова фатаграфую, каб асвоіць новую тэхніку і паўтарыць".
Усе тры гады работы ў Вілейскім доме рамёстваў Святлана Віктараўна ездзіць на галоўнае свята хлебаробаў - "Дажынкі". Адпраўляецца туды, як правіла, з паясамі. "Дарэчы, на першыя "Дажынкі" я прыбыла як ткачыха ўжо праз месяц пасля пачатку работы ў Доме рамёстваў, - расказвае яна і ўспамінае важны факт са сваёй біяграфіі: - Тады ў Капылі я ўбачыла невялікі настольны ткацкі станок адной з калег па рамястве. Я яго сфатаграфавала і папрасіла мужа змайстраваць такі ж самы. Мой Пётр Міхайлавіч зрабіў дакладна такі ж. Цяпер на ім працую дома, бяру яго з сабой на выезды, калі ўдзельнічаю ў выставах і конкурсах".
Святлана Журыха - гераіня нашага праекта "Беларусы ў кадры". Яна расказала нам, хто натхняе яе на творчасць і чаму ўпэўнена: няма лепшай справы на зямлі, чым адраджаць народныя традыцыі беларускай культуры і побыту!
Кожны тыдзень у газеце "7 дней" і на сайце БЕЛТА мы глядзім на свет вачамі простых беларусаў, якія шчыра любяць сваю справу, сям'ю і краіну. Усе нашы героі ўнікальныя, але іх аб'ядноўвае адно - вернасць сабе і зямлі, дзе яны жывуць.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.