Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 кастрычніка 2025, 12:33

Вучэнні АДКБ "Непарушнае братэрства-2025" і "Бар'ер-2025" пачаліся ў Таджыкістане

Фота odkb-csto.org
Фота odkb-csto.org
20 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Сумеснае вучэнне з міратворчымі сіламі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы "Непарушнае братэрства - 2025" і спецыяльнае вучэнне з сумесным фарміраваннем радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай (РХБ) аховы і медыцынскага забеспячэння АДКБ "Бар'ер-2025" пачаліся ў Таджыкістане на палігоне Фахрабад. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аб'яднаным прэс-цэнтры вучэнняў АДКБ.

Актыўная фаза вучэння "Непарушнае братэрства - 2025" прадоўжыцца па 24 кастрычніка, у ходзе яе будуць адпрацоўвацца пытанні падрыхтоўкі і правядзення міратворчай аперацыі на тэрыторыі дзяржавы - члена арганізацыі. Упершыню ў рамках міратворчага вучэння праводзіцца спецыяльнае вучэнне з сумесным фарміраваннем РХБ аховы і медыцынскага забеспячэння АДКБ "Бар'ер-2025". На гэтых вучэннях сумеснае фарміраванне РХБ аховы і медыцынскага забеспячэння АДКБ аператыўна падпарадкавана камандуючаму Калектыўнымі міратворчымі сіламі АДКБ. Галоўная задача сумеснага фарміравання - забеспячэнне біялагічнай бяспекі кааліцыйнай групоўкі войскаў.

У вучэннях "Непарушнае братэрства - 2025" і "Бар'ер-2025" прымаюць удзел воінскія кантынгенты Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, аператыўныя групы Аб'яднанага штаба і Сакратарыята АДКБ. Агульная колькасць удзельнікаў вучэнняў складае каля 1,5 тыс. чалавек, задзейнічана больш за 200 адзінак ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, у тым ліку 6 верталётаў і больш за 20 БПЛА.

Актыўныя фазы вучэнняў АДКБ будуць праведзены ў сумешчаным фармаце з заключным этапам сумеснага антытэрарыстычнага вучэння кампетэнтных органаў дзяржаў СНД "Садружнасць-Антытэрор - 2025".

"Вучэнні праводзяцца ва ўмовах абвастрэння крызісу сістэмы міжнародных адносін і захавання канфліктнага патэнцыялу ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне калектыўнай бяспекі АДКБ, - сказаў на цырымоніі адкрыцця генеральны сакратар АДКБ Імангалі Тасмагамбетаў. - Кіраўнікамі дзяржаў - членаў арганізацыі прымаюцца ўсе неабходныя меры па развіцці сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі для сумеснага процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам. Міратворчыя сілы АДКБ ва ўмовах складанай ваенна-палітычнай абстаноўкі і рэгіянальнай нестабільнасці павінны быць у пастаяннай гатоўнасці да правядзення міратворчых аперацый як у зоне адказнасці арганізацыі, так і за яе межамі па мандаце ААН".

Ён таксама адзначыў, што гэтыя вучэнні паслужаць удасканаленню метадаў работы камандзіраў і штабоў пры падрыхтоўцы і вядзенні міратворчай аперацыі, павышэнню ўзроўню палявой вывучкі і зладжанасці нацыянальных міратворчых кантынгентаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі