18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі сёння будзе воблачна з праясненнямі, часам дажджы, днём месцамі пройдуць моцныя дажджы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 4-9 м/с, днём месцамі на захадзе з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра днём складзе 4-10 градусаў цяпла, у паўднёва-ўсходніх раёнах - плюс 11-13.-0-
