Сцяг Серада, 15 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2024, 12:10

Валодзін перавыбраны старшынёй Парламенцкай асамблеі АДКБ

9 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Спікер Дзярждумы Расіі Вячаслаў Валодзін перавыбраны старшынёй Парламенцкай асамблеі АДКБ. Рашэнне аб гэтым прынята 9 снежня ў Маскве на сумесным пасяджэнні Савета і 17-м пленарным пасяджэнні ПА АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час абмеркавання кандыдатуры на пасаду старшыні ПА АДКБ старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка канстатаваў, што за час сваёй дзейнасці ПА АДКБ пад кіраўніцтвам Вячаслава Валодзіна стала запатрабаванай, эфектыўнай пляцоўкай для абмену думкамі па гарманізацыі нацыянальных заканадаўстваў краін - членаў АДКБ, правядзення парламенцкага маніторынгу ваенна-палітычнай абстаноўкі і ўзаемадзеяння ў міжнародным фармаце.

"З кожным годам расце аўтарытэт нашай арганізацыі, з'яўляюцца новыя напрамкі работы. Перакананы, што вялікі вопыт дзяржаўнай, парламенцкай, міжпарламенцкай дзейнасці Вячаслава Валодзіна, яго высокі прафесіяналізм, мэтанакіраванасць будуць садзейнічаць умацаванню аўтарытэту Парламенцкай асамблеі, забеспячэння бяспекі ў нашых краінах і ў рэгіёне ў цэлым, а таксама пашырэнню міжнароднага супрацоўніцтва", - адзначыў Ігар Сергяенка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі