Аляксандр Вальфовіч. Скрыншот відэа МУС
19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сілы і сродкі суб'ектаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Беларусі гатовы да выканання любых задач, спынення любых рызык і пагроз. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, паведамілі БЕЛТА ў МУС.
Як паведамлялася раней, з 19 па 22 лістапада па даручэнні Прэзідэнта Беларусі пад эгідай Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі пад кіраўніцтвам міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова на тэрыторыі Беларусі праходзяць камандна-штабныя вучэнні з удзелам суб'ектаў дзяржаўнай сістэмы рэагавання.
У вучэннях прымае ўдзел дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч. "Сёння ў адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы Міністэрства ўнутраных спраў пачынае праводзіць камандна-штабныя вучэнні. Іх асноўная мэта - праверка гатоўнасці і здольнасці ўсіх суб'ектаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, а таксама іншых упаўнаважаных дзяржаўных органаў да выканання задач у адпаведнасці са сваім прызначэннем", - звяртаючыся да прысутных адзначыў Аляксандр Вальфовіч.
Дзяржсакратар Савета бяспекі дадаў, што ў час вучэнняў па дарогах агульнага карыстання будуць ажыццяўляцца перамяшчэнні ваеннай тэхнікі, экіпіраванага асабовага складу.
"Палохацца гэтага не трэба: мерапрыемства выключна планавае, нацэленае на праверку здольнасці, гатоўнасці сіл і сродкаў, што ўваходзяць у дзяржаўную сістэму рэагавання на акты тэрарызму, да выканання сваіх задач. Тым больш што аналіз абстаноўкі вакол нашай краіны сведчыць аб узмацненні тэндэнцый, звязаных з абвастрэннем грамадска-палітычнай сітуацыі. Нашы апаненты, перш за ўсё за мяжой, ніяк не могуць супакоіцца, выкарыстоўваюць усе рычагі і магчымасці для таго, каб паспрабаваць зноў расхістаць абстаноўку. Я ўпэўнены, што сёння нашы сілы і сродкі гатовы да выканання любых задач, спынення любых рызык і пагроз. Пры гэтым дзейнічаць разумна і прафесіянальна, каб забяспечыць стабільнасць, бяспеку і мір на нашай зямлі", - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.-0-