1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант у каментарыі для Першага інфармацыйнага тэлеканала расказала пра дэталі перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Султана Амана Хайсама бен Тарэка Аль Саіда, якія прайшлі 1 снежня ў Маскаце, паведамляе БЕЛТА.
Наталля Эйсмант адзначыла добрую, пазітыўную і сяброўскую атмасферу сустрэчы двух лідараў, якая доўжылася амаль дзве з палавінай гадзіны. У цэнтры ўвагі, вядома, былі адносіны Беларусі і Амана, якія выбудоўваюцца на прагматычнай, узаемавыгаднай аснове і грунтуюцца перш за ўсё на эканоміцы. "Як адзначыў сёння наш Прэзідэнт, мы можам шмат вырабляць, у Амане ўмеюць прадаваць і разам мы можам яшчэ больш і вырабіць, і прадаць", - сказала прэс-сакратар.
Яна падкрэсліла, што Беларусь зацікаўлена пашыраць узаемадзеянне з Аманам у тым ліку і на іншыя краіны Паўднёва-Усходняй Азіі і Афрыкі.
У цэлым, паводле яе слоў, усе члены беларускай дэлегацыі адзначаюць вельмі добрыя адносіны з боку Амана да Беларусі і беларусаў. "Ніякага тармажэння, вельмі хутка вырашаюцца ўсе пытанні. Сур'ёзная настроенасць на работу ёсць ва ўсіх", - заявіла Наталля Эйсмант.
За супрацоўніцтва з Беларуссю ў Амане адказвае Аманскае інвестыцыйнае агенцтва. Але лідары дзвюх краін у час перагавораў заявілі аб намеры асабіста кантраляваць рэалізацыю сумесных праектаў і дасягнутых дамоўленасцей. "Як адзначыў наш Прэзідэнт, жадаючых працаваць з Аманам шмат ва ўсім свеце, але ў нас вельмі шмат пунктаў для ўзаемадзеяння, Беларусь і Аман сувымерныя краіны, і гэта таксама вельмі важны фактар", - заўважыла яна.
Гаворачы пра канкрэтныя праекты, якія былі ў перагаворным парадку дня Прэзідэнта Беларусі і Султана Амана, прэс-сакратар удакладніла, што ў сферы сельскай гаспадаркі гэта праекты ў частцы малочнай і мясной жывёлагадоўлі, пашырэнне паставак айчынных харчовых тавараў (алею, сухога малака, мясной халяльнай прадукцыі). "Але Беларусь хоча, каб Аман інвесціраваў у нашу краіну і вырабляў сам. Як я ўжо сказала, Аман для нас вельмі зразумелы і сувымерны партнёр. І ў Беларусі створаны ўжо і будуць далей стварацца ўсе неабходныя ўмовы", - сказала яна.
Аман, дзе вялікая ўвага ўдзяляецца забеспячэнню ўласнай харчовай бяспекі, са свайго боку цікавіцца беларускімі кампетэнцыямі і тэхналогіямі, асабліва ў АПК. І тут было заяўлена аб усямернай падтрымцы з беларускага боку для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Адной з важных тэм на перагаворах стала рэалізацыя сумеснага праекта па будаўніцтве цэлюлозна-папяровага камбіната. Лідары дзвюх дзяржаў канстатавалі добры прагрэс у гэтай справе.
Акрамя таго, абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці і турызму. "Агульных падыходаў шмат ва ўсіх сферах. Самае галоўнае, як было адзначана, гэта тэмпы. Сучасны свет такі, што трэба ўвесь час паскарацца, і гэта залог нашага перспектыўнага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва", - рэзюмавала Наталля Эйсмант.-0-