Сцяг Чацвер, 2 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 красавіка 2022, 16:16

Узброеныя Сілы Беларусі арганізавалі конкурс дзіцячых малюнкаў

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стартаваў конкурс дзіцячага малюнка "Гісторыя майго краю ў гады Вялікай Айчыннай вайны", арганізаваны Узброенымі Сіламі Беларусі і прысвечаны Году гістарычнай памяці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Конкурс праходзіць у трох узроставых катэгорыях: 7-9 гадоў, 10-12 гадоў і 13-16 гадоў. Малюнкі можна прыслаць па тэмах: "Ніхто не забыты і нішто не забыта", "Яны змагаліся за вызваленне Беларусі" і "Мой прадзед - гонар нашай сям'і".

Конкурсныя работы прымаюцца да 26 красавіка і накіроўваюцца на адрас: 220029, г. Мінск, вул. Багдановіча, 29, дзяржаўная ўстанова "Ваеннае інфармацыйнае агенцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь "Ваяр" з паметкай "На конкурс малюнка". З палажэннем аб правядзенні конкурсу можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Міністэрства абароны Беларусі.

За падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца па тэлефонах +375(17) 297-16-26, 297-15-09.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі