Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 лістапада 2025, 19:01

Узброеную агрэсію супраць СД і членаў АДКБ у Беларусі прапанавана лічыць нападзеннем на краіну

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акт узброенай агрэсіі супраць Саюзнай дзяржавы і краін - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) прапанавана лічыць нападзеннем на Беларусь. Гэта прадугледжана законапраектам "Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі і абароны", прынятым сёння ў другім чытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Законапраект уносіць змяненні і дапаўненні ў тры законы: "Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь", "Аб абароне" і "Аб ваенным становішчы" - для прывядзення палажэнняў гэтых дакументаў у адпаведнасць з абноўленай Ваеннай дактрынай Беларусі.

У прыватнасці, прадугледжана, што акт узброенай агрэсіі з боку якой-небудзь дзяржавы або кааліцыі дзяржаў, учынены супраць Саюзнай дзяржавы і дзяржавы - члена АДКБ, будзе лічыцца нападзеннем на Рэспубліку Беларусь, адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Генадзь Ляпешка.

Што датычыцца іншых навацый, то законапраектам прадугледжваецца ўзгадненне тэрміналогіі названых вышэй законаў з палажэннямі Ваеннай дактрыны, прывядзенне ў адпаведнасць з ёю паўнамоцтваў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства абароны і Генеральнага штаба Узброеных Сіл у галіне абароны, указаў ён.

Таксама прадугледжаны ўдакладненне і канкрэтызацыя задач Узброеных Сіл, функцый Генеральнага штаба Узброеных Сіл па забеспячэнні ваеннай бяспекі і ўзброенай абароны Беларусі.

Прыводзіцца ў адпаведнасць з Ваеннай дактрынай пералік ваенных пагроз, якія з'яўляюцца падставамі для ўвядзення ваеннага становішча на тэрыторыі рэспублікі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі