Сцяг Чацвер, 2 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 красавіка 2022, 17:39

Урбаналогія і сіці-менеджмент: якія новыя спецыяльнасці прапануюць абітурыентам у гэтым годзе

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі расказала аб новых спецыяльнасцях, якія ВНУ прапануюць абітурыентам у гэтым годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна плануе прыём на спецыяльнасць "урбаналогія і сіці-менеджмент", - расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч. - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт плануе ажыццяўляць прыём на новыя спецыяльнасці "геатэхналогія турызму і экскурсійная дзейнасць", а таксама "біяінжынерыя і біяінфарматыка".

Акрамя таго, БНТУ ужо аб'явіў набор на спецыяльнасці "эканоміка і арганізацыя вытворчасці" на напрамку "лічбавыя тэхналогіі на прамысловым прадпрыемстве" - гэта так званая індустрыя 4.0. БДТУ аб'явіў набор на мадэрнізаваную спецыяльнасць "тэхналогія і перапрацоўка біяпалімераў". Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт прыме абітурыентаў на спецыяльнасць "японская мова і другая замежная мова" са спецыялізацыяй "спецыяльны пераклад".

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт адкрывае спецыяльнасць "інструментальныя сродкі і тэхналогія праектавання інтэлектуальных сістэм". Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога - спецыяльнасць "кіраванне дызайн-праектамі на прамысловым прадпрыемстве". У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы запланаваны тры новыя спецыяльнасці: "журналістыка", "аналітычная біяхімія" і "біяхімія лекавых сродкаў". Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава адкрывае спецыяльнасць "спартыўна-педагагічная дзейнасць" (у галіне адпаведна трэнерскай работы), а Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя. А.А.Куляшова - "кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі