Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 верасня 2025, 09:17

Урад зацвердзіў палажэнне аб воінскім уліку
 

Фота з архіва
Фота з архіва
19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў палажэнне аб воінскім уліку. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2025 года нумар 505, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент вызначае парадак арганізацыі работы па вядзенні воінскага ўліку мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, прыпіскі грамадзян Рэспублікі Беларусь да прызыўных участкаў, вядзення воінскага ўліку грамадзян у ваенных камісарыятах, адасобленых падраздзяленнях ваенных камісарыятаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органах у сельскай мясцовасці і гарадах (пасёлках), дзе няма ваенных камісарыятаў (адасобленых падраздзяленняў), а таксама ў дзяржаўных органах, арганізацыях і ўстановах адукацыі незалежна ад форм уласнасці.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі