Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 лістапада 2024, 12:00

Урач: невялікі насмарк не з'яўляецца проціпаказаннем да вакцынацыі

Фота з архіва
Фота з архіва
11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Невялікі насмарк не з'яўляецца проціпаказаннем да вакцынацыі, паведаміў галоўны ўрач Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы Дзмітрый Зайцаў у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" на тэму "Арганізацыя работы сістэмы аховы здароўя ў перыяд уздыму сезонных вірусных захворванняў".

Гаворачы аб проціпаказаннях для вакцынацыі, Дзмітрый Зайцаў адзначыў, што перш за ўсё гэта алергічныя рэакцыі і затым - цяжкія хранічныя захворванні, якія не дазваляюць прышчэплівацца пацыенту. Таксама не робяць прышчэпкі пры высокай тэмпературы. Разам з тым лёгкае недамаганне, ВРІ ў лёгкай ступені не з'яўляюцца проціпаказаннем да вакцынацыі.

Так, пры невялікім насмарку і невялікім кашлі рабіць прышчэпку дазваляецца. "Мы пераканаліся ў гэтым і на дзецях, і на дарослых, - сказаў Дзмітрый Зайцаў. - Калі няма высокай тэмпературы, калі няма з'яў  інтаксікацыі, калі не праймаюць дрыжыкі, рабіць прышчэпку можна".-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі