Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 лістапада 2025, 11:54

Універсітэтаў, у якіх працоўныя-імігранты могуць сдаць экзамен на веданне дзяржмовы, стала больш 

Фота з архіва
Фота з архіва
6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Скарэкціраваны пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі правядзення ацэнкі ведаў працоўных-імігрантаў адной з дзяржаўных моў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі ад 29 кастрычніка 2025 года нумар 185, якой унесены змяненні ў пастанову ведамства ад 5 верасня 2025 года нумар 161 "Аб пунктах ацэнкі ведаў дзяржаўнай мовы", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Так, у пералік дадаткова ўключаны Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт і Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Таксама дакументам перагледжана максімальная колькасць месцаў ва ўстановах адукацыі для жадаючых здаць экзамен.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі