Фота АДКБ
24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Бішкеку на базе Цэнтра баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл Кыргызстана з 22 па 24 верасня прайшоў збор са службовымі асобамі нацыянальных органаў дзяржаў - членаў АДКБ, упаўнаважаных на ўзаемадзеянне з Цэнтрам крызіснага рэагавання АДКБ. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар Аб'яднанага штаба Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Уладзіслаў Шчагрыковіч.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі цэнтраў (цэнтральных камандных пунктаў) абаронных ведамстваў Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў, міністэрстваў па надзвычайных сітуацыях, Парламенцкай асамблеі АДКБ, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, Антытэрарыстычнага цэнтра СНД, Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных сіл Расіі і іншыя.
"У ходзе збору разгледжаны пытанні маніторынгу і аналізу ваенна-палітычнай абстаноўкі ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі АДКБ, прагнозу яе магчымага развіцця і выяўлення прыкмет узнікнення крызісных сітуацый, а таксама існуючых пагроз і выклікаў калектыўнай бяспецы. Абмеркаваны таксама пытанні процідзеяння медыйнай і ідэалагічнай агрэсіі супраць дзяржаў - членаў АДКБ, дзейнасць Парламенцкай асамблеі АДКБ па ўдасканаленні нарматыўна-прававой базы, збліжэнні і гарманізацыі нацыянальнага заканадаўства дзяржаў - членаў АДКБ у сферы крызіснага рэагавання. Акрамя таго, гаварылі аб развіцці сістэмы кіравання войскамі (Калектыўнымі сіламі) АДКБ у інтарэсах забеспячэння выканання задач у штодзённай дзейнасці і пры рэагаванні на крызісныя сітуацыі. Абмяняліся вопытам функцыянавання сістэмы міжведамаснага ўзаемадзеяння і інфармацыйнага абмену ў інтарэсах калектыўнай бяспекі", - праінфармаваў Уладзіслаў Шчагрыковіч.
Удзельнікі збору аддалі воінскія ўшанаванні савецкім воінам-пераможцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, усклалі вянок ад Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы да помніка Перамогі, наведалі Нацыянальны гістарычны музей Кыргызскай Рэспублікі і Мемарыяльны дом-музей М.В.Фрунзэ ў Бішкеку. Дэлегацыя Аб'яднанага штаба АДКБ ад імя і па даручэнні генеральнага сакратара АДКБ перадала ў фонды музеяў энцыклапедычнае выданне "Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў", прысвечанае 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.-0-