Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сакратар ЦВК Алена Балдоўская расказала, як абаронены бюлетэні для галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Форма і тэкст бюлетэня ўстаноўлены Цэнтральнай выбарчай камісіяй. Згодна з патрабаваннямі арт. 72 Выбарчага кодэкса бюлетэнь можа вырабляцца на адной з дзяржаўных моў. Цэнтрвыбаркамам прынята рашэнне аб вырабе яго на беларускай мове, што, у прынцыпе, традыцыйна для прэзідэнцкіх выбараў. Бюлетэнь у алфавітным парадку змяшчае звесткі аб кандыдатах у Прэзідэнты. Размешчаны ў бюлетэні парадак яго запаўнення. І ў гэту кампанію мы дапоўнілі бюлетэнь невялікай прыпіскай для выбаршчыкаў - папярэджаннем аб тым, што закон забараняе фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня, а таксама вынас бюлетэняў за межы памяшкання для галасавання", - адзначыла Алена Балдоўская.
З адваротнага боку бюлетэнь мае колеравую абарону. "Напярэдадні галасавання два члены ўчастковай выбарчай камісіі павінны праставіць подпісы на адваротным баку бюлетэня. У выпадку адсутнасці такіх подпісаў такія бюлетэні будуць пры падліку прызнавацца несапраўднымі", - дапоўніла сакратар ЦВК.

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.-0-