Фота "Ваяр"
18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Войскі краін - удзельніц АДКБ завяршылі перагрупоўку і разгортванне на тэрыторыі Таджыкістана перад стартам вучэнняў "Непарушнае братэрства - 2025", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.
Цяпер праходзіць падрыхтоўка да сумеснага вучэння міратворчых сіл. Штабы пачалі планаванне маючай адбыцца міратворчай аперацыі, нацэленай на стабілізацыю абстаноўкі ва ўмоўным крызісным рэгіёне.
Асабовы склад займаецца баявым зладжваннем, адпрацоўваючы ўзаемадзеянне паміж падраздзяленнямі саюзнікаў. Беларускія міратворцы сумесна з ваеннаслужачымі расійскай 201-й ваеннай базы выконваюць задачы на кантрольна-прапускных пунктах.-0-
